Беларуская Служба

Міжнародныя фінансавыя інстытуты песімістычна ацэньваюць перспектывы беларускай эканомікі

15.10.2025 11:12
Свой прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі прапанаваў Міжнародны валютны фонд.
Аўдыё

Апроч МВФ нядаўна выказаліся іншыя вядучыя міжнародныя фінансавыя інстытуты - Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Партал «Беларусы і рынак» паглядзеў, у каго з іх аптымізму больш па верагодным росце беларускага ВУП.

Так Міжнародны валютны фонд  у сваім кастрычніцкім аглядзе пагоршыў адзнаку росту беларускай эканомікі і ў 2025 годзе, і ў 2026-м. У 2025 да 2,1%, у 2026 да 1,4%. У бягучым годзе яго прагноз зніжаны з 2, 8% да 2, 1%. На наступны год замест чаканага прыросту ВУП на 2%, фігуруе менш аптымістычная лічба 1,4%.

У сваім восеньскім дакладзе Сусветны банк зменшыў па росце ВУП Беларусі ў бягучым годзе, але дадаў на наступны год. У выніку ў гэтым годзе, паводле прагнозу СБ, рост беларускай эканомікі складзе замест 2, 2% - 1, 9%, а ў 2026-м вырасце з ранейшых з 1,2% да 1,3%.

ЕБРР таксама пагоршыў прагнозы па росце ВУП Беларусі ў 2025-2026 гадах. Замест росту ВУП па выніках 2025 года на 2,5 працэнта новы прагноз ЕБРР складае 1,7 працэнта. Што да наступнага года, то замест 2,5% названы паказчык 2,3%.

Крыніца: «Белорусы и «рынок»/юл